Вуліца Кабзуна (Верхнядзвінск)
Вуліца Кабзуна Верхнядзвінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Верхнядзвінск |
Працягласць | 600[1] м |
Аўтобусныя маршруты | № 1 |
Назва ў гонар | Івана Кабзуна |
Паштовы індэкс | 211631 |
Нумары тэлефонаў | +3752151 |
Вуліца Кабзуна (трансліт.: vulica Kabzuna, руск.: улица Кобзуна) — вуліца ў паўднёвай частцы горада Верхнядзвінска ў мясцовасці Мікрараён.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Названа ў гонар Івана Кабзуна — Героя Савецкага Саюза, удзельніка Другой сусветнай вайны, які нарадзіўся ў вёсцы Барсукі на поўдзень ад Верхнядзвінска.
Пачынаецца ад вул. Савецкай у раёне рынка і пралягае з усхода на захад да скрыжавання з вул. Карла Маркса. Працягласць вуліцы складае 600 метраў.
Забудавана вуліца шматкватэрнымі, пераважна пяціпавярховымі панэльнымі і цаглянымі дамамі. Першыя дамы з’явіліся тут яшчэ ў сярэдзіне 1970-х гг. падчас пачатку забудовы тэрыторыі, якая з поўдня прымыкала да гарадскіх межаў і згодам атрымала назву Мікрараён. Будаўніцтва шматкватэрных пяціпавярховых дамоў па няцотным (паўднёвым) баку вуліцы працягваецца і сёння.
Сацыяльныя аб’екты
[правіць | правіць зыходнік]- Рынак
- Крама «Еўраопт»
- іншыя гандлёвыя аб’екты
- У 1990-я гг. у канцы вуліцы каля скрыжаваня з вул. Карла Маркса планавалася збудаваць школу № 3. Быў пастаўлены фундамент, пачалося ўзвядзенне першага паверха. Але з-за адсутнасці фінансавання аб’ект спачатку замарозілі, а потым і ўвогуле разабралі на будматэрыялы.
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 2000-х гг. на вул. Кабзуна на месцы, вызваленым ад неахайнай драўлянай стыхійнай забудовы, гарадскія улады высадзілі дрэвы і дэкаратыўныя расліны, праклалі з плітак дарожкі, а таксама ўсталявалі камень з надпісам, што тут будзе сквер у гонар Верхнядзвінскай мытні, якую, аднак, у хуткім часе ліквідавалі, а камень прыбралі. У 2018 г. на гэтым месцы збудавалі краму «Еўраопт».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Кабзуна